ПБНФ і «Справядлівы свет» не будуць удзельнічаць у выбарах падчас пандэміі


10 траўня апазіцыйныя Партыя БНФ і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» прынялі заявы з прычыны прызначэння выбараў на 9 жніўня.

Гэтак, Сойм Партыі БНФ заяўляе, што ва ўмовах пашырэння каронавірусу ў Беларусі правядзенне выбарчай кампаніі немагчымае.

«Перадусім, таму што кожны этап кампаніі патрабуе актыўнай наўпроставай камунікацыі паміж тысячамі людзей, што ставіць іх здароўе і жыцці, а таксама здароўе і жыцці іх родных, пад пагрозу. Цяпер людзі заклапочаныя небяспекай для здароўя, і звяртаюць мінімальную ўвагу на пытанні, што не звязаныя з іх фізічным здароўем ды станам іх дабрабыту ва ўмовах выкліканага пандэміяй эканамічнага крызісу, які ўжо цяпер ударыў па многіх беларусах, і значна больш моцна і па значна большай колькасці нашых суайчыннікаў ударыць у бліжэйшыя месяцы», – заявілі ў ПБНФ.

Hавiны
Удзельнікі праймерыз адмовіліся ад прэзідэнцкай гонкі і заклікаюць змагацца з «дыктатурай»
2020.05.10 17:31

Паводле заявы, «ва ўмовах пандэміі падчас выбарчай кампаніі немагчыма таксама дасягнуць тых тактычных і стратэгічных мэтаў на будучыню, якія могуць апраўдваць удзел дэмакратычных кандыдатаў у недэмакратычных, несвабодных і несумленных выбарах».

У сувязі з гэтым Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне аб няўдзеле Партыі ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 году. Партыя не будзе вылучаць свайго кандыдата, а таксама не будзе падтрымліваць ніякага іншага кандыдата. У ПБНФ таксама заклікалі іншыя дэмакратычныя арганізацыі не вылучаць сваіх кандыдатаў у прэзідэнты і не ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ва ўмовах пандэміі.

Hавiны
Цапкала пра сваю перадвыбарчую праграму: «яе змест будзе такі ж захапляльны для вас як і для мяне»
2020.05.10 22:48

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» ацэньвае рашэнне аб правядзенні 9 жніўня прэзідэнцкіх выбараў як безадказнае і злачыннае.

«Прэзідэнцкія выбары, калі гэта не прафанацыя, прадугледжваюць у першую чаргу шырокамаштабныя масавыя сацыяльныя кантакты паміж людзьмі. Так, у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года, па афіцыйных дадзеных, звыш 20 тысяч сяброў ініцыятыўных груп сабралі за вылучэнне сваіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты 2,3 млн подпісаў выбарнікаў. Для гэтага яны ажыццявілі больш за 5 мільёнаў кантактаў з людзьмі. Да гэтага неабходна дадаць мільёны міжасобасных кантактаў падчас агітацыйнай кампаніі і ў перыяд галасавання», – заявілі ў партыі.

Hавiны
У Беларусі за 4 дні затрымалі каля 120 чалавек
2020.05.11 08:39

«Справядлівы свет» «заклікае ўлады Беларусі адумацца, адмяніць прынятае рашэнне аб правядзенні 9 жніўня 2020 года выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і, у інтарэсах захавання жыцця і здароўя людзей, не праводзіць выбары да заканчэння эпідэміі Covid-19, выкарыстоўваючы магчымасці, прадугледжаныя часткай трэцяй артыкула 71 Канстытуцыі». Партыя таксама заявіла аб немагчымасці свайго ўдзелу ў абвешчанай прэзідэнцкай кампаніі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў