Пазыўны «Беларус»: на Данбасе загінуў гамяльчук, які ваяваў за ДНР


Раман Бязрукаў.
Фота: vk.com/id212370399

Ва Украіне загінуў 21-гадовы нарадзінец Гомля Раман Бязрукаў, які ваяваў на баку сепаратыстаў з «Данецкай народнай рэспублікі». Пра гэта паведамляе ўкраінскі сайт «Миротворець».

Як адзначаецца, гамяльчук быў забіты яшчэ 30 сакавіка. Ён насіў пазыўны «Беларус».

У сацыяльных сетках ён неаднаразова выкладваў фотаздымкі са зброяй і ва ўніформе.

Hавiны
Прыхільніка ЛДНР з Салігорску асудзілі на пяць гадоў
2019.06.28 19:48

Ён нарадзіўся 3 лютага 1998 года. У Гомлі знаходзіўся ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў як пазбаўлены бацькоўскай апекі або сірата.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў