Пазваніў у міліцыю і запатрабаваў 2 мільёны долараў і самалёт


Штодня на тэлефон дзяжурнай службы міліцыі «102» паступае амаль 200 тэлефанаванняў. У пераважнай большасці выпадкаў грамадзяне паведамляюць пра злачынствы і правапарушэнні, просяць дапамогі, у якой рэальна мае патрэбу. Аднак ёсць і такія, хто лічаць дапушчальным патэлефанаваць на лінію «102» і, мякка кажучы, «весці не самы змястоўныя размовы».

Гэтак 15 красавіка ў 22.57 у міліцыю з мабільнага тэлефона патэлефанаваў мужчына 1978 года нараджэння, паведамляе сайт МУС. Па інтанацыі і манеры размовы стала ясна, што грамадзянін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Той, хто тэлефанаваў запатрабаваў прадставіць яму самалёт і перадаць 2 мільёны долараў, інакш ён узарве сябе. Асаблівую небяспеку ўяўляў той факт, што грамадзянін знаходзіўся ў кватэры жылога дому ў гарадзенскім мікрараёне «Фолюш».

Як толькі было ўстаноўлена месцазнаходжанне чалавека, які тэлефанаваў на лінію 102, туды былі накіраваныя супрацоўнікі міліцыі. Ніякіх выбуховых прыладаў у кватэры выяўлена не было, а на званок «падштурхнуў» ужытыя алкаголь. Цяпер дзеянням мужчыны даецца прававая ацэнка.

Hавiны
Міліцыянтаў, якія застрэлілі сабаку на вачах у дзяцей, хочуць выгарадзіць?
2019.04.12 07:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў