Пазняк: Дэвіянты развалілі ПЭН-цэнтр


Зянон Пазняк лічыць, што ў беларускім ПЭН-цэнтры «загучала нянавісць да Бога», а сама арганізацыя была разваленая «групай дэвіянтаў». Пра гэта ён напісаў на сайце «Беларуская салідарнасць» у артыкуле, прысвечаным скандалу з выключэннем Паўла Севярынца.

«Выпадкі ў розных краінах і ў розных частках свету паказваюць, што дастаткова легалізаваць і вывесці з-пад дзеяння закону нават самую мізэрную крымінальную групу, як яна тут жа сядае на галаву ўсяго грамадства, пачынае пампаваць свае дазволеныя неадэкватныя правы і нішчыць асяроддзе», – піша Пазняк.

Паводле ягоных словаў, гэта адбылося ў дэмакратычных краінах, дзе «легалізавалі гомасексуалістаў».

«На Захадзе невялікая гомасексуальная група (якая адразу згуртавалася па ўсім свеце), як правіла, імкнецца пранікнуць у ключавыя пазіцыі структур і адтуль уплываць на паводзіны нармальных людзей, не спыняючыся (калі ўзнікае магчымасць) перад ціскам, прапагандай, скандаламі, паклёпам ды псіхічным тэрорам», – мяркуе палітык.

На думку Пазняка, сённяшнія беларускія ўлады «выкарыстоўваюць збачэнцаў дзеля развалу нацыянальнай грамадзянскай супольнасці, якая рэжыму непатрэбная».

«Ілюстрацыяй да гэтага служыць нядаўні скандал у беларускай арганізацыі ПЭН-цэнтру. Літаральна пару дэвіянтаў, якія туды праніклі, развалілі ўвесь так званы «цэнтр». Відаць, упершыню адкрыта загучала там нянавісць да хрысціянства, да Бога і да ўсяго беларускага», – сцвярджае ён.

Пазняк мяркуе, што арганізацыю варта распусціць «як неспрыяльную культуры, свабодзе, дэмакратыі і беларускім нацыянальным інтарэсам».

«Зразумела, гэтага не адбудзецца. Дый рэжыму патрэбна, каб паздзекваецца са «свядомых», якія там «жужжаць», хто лепшы педэраст», – робіць выснову Пазняк.

Нагадаем, Паўла Севярынца выключылі з ПЭН-цэнтру 29 кастрычніка пасля паседжання Рады. Севярынца на паседжанні не было.

Hавiны
Алексіевіч: «Мы паказалі сваю ясную пазіцыю». Паўла Севярынца другі раз выключылі з ПЭН-цэнтру
2019.10.29 15:26

КА belsat.eu

Стужка навінаў