Пажары ў Расеі і трагедыя ля берагоў Лівіі – тыдзень у фотаздымках


Belsat.eu зрабіў падборку фотаздымкаў, якая падводзіць вынікі тыдня.

У апошні дзень нядзелі свет абляцела трагічная навіна: каля берагоў Лівіі перавярнулася судна з 700 нелегальнымі мігрантамі. Нядзельнай раніцай было вядома пра 28 выратаваных падчас пошукава-выратавальнай аперацыі, якую зладзілі італьянскія караблі, вайскова-марскія сілы Мальты і камерцыйныя судны.

Еўразвяз занепакоіўся і заявіў, што распрацуе новую міграцыйную стратэгію, каб перадухіліць новыя катастрофы. На фота: Папа рымскі Францішак падчас сённяшняй пропаведзі ў Ватыкане; заклікае палітыкаў дзейнічаць хутка і рашуча ва ўмовах падобных трагедый.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

На Кубе 19 красавіка выбары ў мясцовыя органы ўлады. Апошнім часам адбываецца гістарычнае пацяпленне стасункаў паміж «выспай свабоды» і ЗША. Нядаўна Барак Оўбама выключыў Кубу са спісу краінаў, якія спансуюць тэрарызм, што пазітыўна ўспрыняў кубінскі МЗС. Як будуць развівацца адносіны паміж дзяржавамі далей? І ці адмовіцца канчаткова Куба ад «будавання камунізму»?

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Пра жаданне вылучацца ў прэзідэнты ЗША Гілары Клінтан стала вядома тыдзень таму, вечарам у нядзелю. А абмяркоўвалі ўсе гэта ўжо на гэтым тыдні, калі палітык паехала па амерыканскіх гарадах са сваёй перадвыбарнай кампаніяй. Першым прыпынкам стала Аёва. На фота: прыхільнікі Клінтан, якая можа стаць першай жанчынай-прэзідэнтам у амерыканскай гісторыі.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Украіну ж на мінулым тыдні скалыхнула адразу некалькі гучных забойстваў, якія адразу ж назвалі палітычнымі. 15 красавіка быў застрэлены былы народны дэпутат ад «Партыі рэгіёнаў» Алег Калашнікаў. На наступны дзень – скандальны журналіст Алесь Бузіна, вядомы сваймі антыўкраінскімі выказваннямі. На фотаздымку: ля пад’езда Алеся Бузіны, пасля яго забойства.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Тым часам многія расейцы на гэтым тыдні разбіралі завалы. Усё таму, што краіна змагалася з пажарамі, якія спачатку пачаліся ў адной з рэспублік Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Паўднёвай Сібіры. Па дадзеных на 2-ю гадзіну раніцы паводле менскага часу 17 красавіка, толькі ў Забайкальскім краі трэба было пагасіць 77 лясных пажараў агульнай плошчай 114 тыс.гектараў.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

НМ, belsat

Стужка навінаў