Пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ліквідаваны


Пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ў сталіцы Францыі лакалізаваны – супрацоўнікам экстраных службаў атрымалася ўзяць узгаранне пад свой кантроль, паведаміў CNN прадстаўнік парыжскай паліцыі. Газета «Parisien» у сваю чаргу ўдакладняе, што ў будынку яшчэ ёсць некалькі крыніцаў узгарання.

Пры гэтым прадстаўнік пажарных службаў, падпалкоўнік Габрыэль Плюс заявіў Le Figaro і Reuters, што ў цэлым «пажар патушаны».

«[Але] мы працягнем сачыць за рэшткавымі ўзгараннямі і астуджаць канструкцыі, правяраючы, каб полымя не аднавілася», – дадаў ён.

Астатніх дэталяў пра тое, што адбываецца на месцы здарэння, суразмоўцы выданняў і тэлеканала не прыводзяць.

Дым вакол алтара перад крыжом ўнутры сабора Нотр-Дам. Фота: Philippe Wojazer / REUTERS

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці пачаўся напярэдадні вечарам. Агонь ахапіў спачатку цэнтральную частку будынку, а затым перакінуўся на адну з вежаў. У выніку ўзгарання таксама нахіліўся і абрынуўся шпіль, усталяваны на саборы ў XIX стагоддзі, і павалілася дзве траціны даху. Таксама цяжкія раненні атрымаў адзін чалавек – пажарны. У цэлым, як удакладнілі затым улады, канструкцыі Нотр-Дам удалося захаваць. Таксама ад агню выратаваны дзве вежы.

Прэзідэнт Францыі Эмманюэль Макрон, каментуючы інцыдэнт заявіў, што «горшага ўдалося пазбегнуць».

«Дзякуючы мужнасці пажарных, фасад і дзве вежы не знішчаныя«, – адзначаў ён.

Да сабору за мінулы вечар кіраўнік дзяржавы пад’язджаў двойчы. У другі раз у суправаджэнні супрацоўнікаў экстранных службаў праз галоўны ўваход ён зайшоў ва ўсё яшчэ падпалены сабор. На фатаграфіі, якую публікавала газета Le Figaro, было прыкметна, што за спіной у Макрона са столі сыплюцца іскры.

У будучыні сабор, паабяцаў прэзідэнт, будзе адноўлены. Для збору сродкаў на гэта ён запусціў міжнародную фандрайзінгавую кампанію.

Узгаранне, па папярэдніх дадзеных пачалося ў момант, калі ў будынку праводзіліся рэстаўрацыйныя работы. Мясцовая пракуратура пасля здарэння пачала расследаванне па факце аб ненаўмысным прычыненні шкоды.

Пажар у Нотр-Дам-дэ-Пары: сабор пад пагрозаю знішчэння

  • Каталіцкі сабор Нотр-Дам-дэ-Пары быў пабудаваны ў XII стагоддзі. Гэта адзін з сімвалаў французскай сталіцы, сусветна вядомы помнік архітэктуры. Ён унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКО. Палітыкі з усяго свету выказваюць свае спачуванні французам у сувязі з пажарам у саборы.

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары