На тэрыторыі папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску 11 лістапада адбыўся пажар, які быў ліквідаваны працаўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Яшчэ да прыбыцця МНС з небяспечнай зоны былі выратаваныя двое мужчынаў.
«Першы атрымаў апёкі твару і рук, другі – атручэнне прадуктамі гарэння. Працаўнікамі МНС на падлозе пад сталом быў знойдзены і вынесены на свежае паветра трэці мужчына. Выратаваныя (адбываюць пакаранне ў ПК) дастаўлены ў раённую лякарню», – адзначаецца ў прэс-рэлізе МНС.
Паводле папярэдніх высноваў, прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Паведамленне пра здарэнне ратавальнікі атрымалі а 09:09.
«Агнём пашкоджаны драўляныя каркасы для мяккіх крэслаў, закураны сцены і столь. Ратавальнікамі не дапушчаны выхад полымя на дах, будынкі, што знаходзяцца побач, таксама былі абаронены і не пашкоджаны», – адзначаюць ратавальнікі.
ІІ belsat.eu