Пажар у пасажырскім цягніку ў Пакістане забраў жыцці 60-ці чалавек


У выніку пажару, які ўспыхнуў у цягніку на поўдні правінцыі Пенджаб у Пакістане, загінулі прынамсі 62 чалавекі. Яшчэ больш за 30 пацярпелі, паведамляе Associated Press.

Мясцовыя медыі ў Пакістане паведамляюць, што прычынаю пажару ў цягніку стаў выбух газавага балону, які выкарыстоўвалі для гатавання ежы. У выніку агонь імкліва распаўсюдзіўся на тры вагоны. Людзі на хаду ў паніцы выскоквалі з цягніка. Паводле некаторых звестак загінулі 65 чалавек. Многія параненыя і знаходзяцца ў крытычным стане. Улады ў Пакістане лічаць, што колькасць ахвяраў будзе павялічвацца.

Hавiны
У Пакістане выбухнуў бензавоз – больш каля 140 асобаў загінулі
2017.06.25 08:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў