Пажар у Кемерава. 64 загінулых, 10 зніклых. У тым ліку дзеці


Пра гэта паведамляе МНС Расеі.

Пасля ліквідацыі пажару ў гандлёвым цэнтры знойдзеныя целы 53 загінулых.

Пажар цалкам ліквідаваны, пачаўся разбор завалаў. Недаступнымі для пошукаў застаюцца памяшканні з моцным задымленнем. Зніклымі без вестак застаюцца 11 асобаў, пошукі працягваюцца.

Апазнанне некаторых загінулых будзе магчыма толькі па ДНК.

Пажар здарыўся ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» у расейскім горадзе Кемерава. Сярод загінулых – трое дзяцей і адна жанчына. Дзясяткі людзей параненыя.

Узгаранне пачалося на чацвёртым, апошнім, паверсе гандлёвага цэнтру. Пажарная сігналізацыя не спрацавала, таму супрацоўнікам ГЦ прыйшлося самім апавяшчаць наведнікаў аб здарэнні. У выніку некаторыя апынуліся адрэзаныя ад выхадаў, ім давялося выкідвацца з вокнаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, агмень узгарання мог знаходзіцца ў гульнявым пакоі, як мяркуецца, у басейне, напоўненым паралонавымі мячыкамі. Ёсць верагоднасць, што гэта была дзіцячая свавольства, або наўмысны падпал. Прычынай таксама магла стаць няспраўная праводка.

У Следчым камітэце паведамілі, што затрыманыя чатыры чалавекі. Адным з затрыманых з’яўляецца «арандатар памяшкання, у якім меркавана знаходзіўся эпіцэнтр узгарання». Таксама затрыманы кіраўнік кіроўнай кампаніі, якая абслугоўвала гандлёвы цэнтр.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў