Пажар у інтэрнаце ў Берасці: выратаваныя 6 дзяцей і 5 дарослых


Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, пабачылі дым, які ішоў з акна аднаго з пакояў на пятым паверсе.

З пакояў на чацвёртым і пятым паверхах выратавалі 11 чалавек (з іх 6 дзяцей), а таксама эвакуявалі яшчэ 16 дарослых.

Траіх дзяцей з папярэднім дыягназам «атручанне прадуктамі гарэння сярэдняй ступені цяжкасці» шпіталізавалі.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з версіяў – кароткае замыканне электраправодкі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў