Пажар на БМЗ тушылі гадзіну


Ратавальнікі адправілі ў адзін з цэхаў Беларускага металургічнага заводу 15 машынаў.

Паведамленне аб пажары ў сталедротавым цэху прадпрыемства па вуліцы Прамысловай паступіла ратавальнікам у суботу а 16:31, падае прэсавая служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Жлобінскае раённае падраздзяленне МНС накіравала да месца выкліку 15 адзінак тэхнікі. Першыя экіпажы прыбылі на тэрыторыю заводу ўжо праз дзве хвіліны. Ратавальнікі ўсталявалі, што цэх па вытворчасці дроту загарэўся знутры – агонь ахапіў 200 квадратных метраў плошчы.

У выніку пажару пашкоджанае тэхналагічнае абсталяванне, абшыўка сценаў, дах і памяшканні цэху. Пацярпелых няма.

Цяпер адмыслоўцы высвятляюць прычыны пажару. Прыпыненыя працы на адным з участкаў цэху.

ДД

Стужка навінаў