У Віцебску на прадпрыемстве «Белвест» гарэў цэх


Ратавальнікі прыбываюць на пажар. Фота - Уладзімір Баркоў

На тэрыторыі абутковай фабрыкі «Белвест», якая знаходзіцца на праспекце Люднікава ў Віцебску, адбылося ўзгаранне.

Паводле vkurier.by, ад месца ўзгарання падымаецца густы слуп дыму, які было відаць з розных раёнаў горада.

Па папярэдніх дадзеных, загарэўся вентыляцыйны канал – пра гэта заявілі ў Віцебскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Гарэў чацверты і тэхнічны паверхі.

«На момант узнікнення пажару ў цэху працавала 39 чалавек. Усе яны пакінулі памяшканне самастойна. Ніхто не пацярпеў. Работнікамі МНС эвакуацыя работнікаў прадпрыемствы не праводзілася», – заявілі ва ўпраўленні.

фота МНС па Віцебскай вобласці

Пажар быў ліквідаваны на працягу 7 хвілін. Тэхналагічны працэс не спынены. Прычына пажару высвятляецца.

У вытворчым цэху пашкоджаны паветравод выцяжной вентыляцыі на ўчастку даўжынёй 5 м.

 

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары