Пажар на Альманскіх балотах тушыць намеснік міністра лясной гаспадаркі


Аляксандр Кулік кіруе ліквідацыяй пажару на Альманскіх балотах, які працягваецца ўжо другі дзень.

Пажар каля вёскі Альманы тушаць больш за суткі, да тушэння падключылася авіяцыя МНС – верталёт Мі-8 і самалёт Ан-2. Таксама тут працуюць тры гусенічныя балотаходы. Агулам сюды сцягнутыя больш за 100 чалавек.

Афіцыйная прадстаўніца Мінлясгасу Настасся Дакучаева распавяла Tut.by, што паводле стану на 13-ю суботы плошча пажару склала каля 70 гектараў.

«Ліквідацыяй пажару кіруе першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, які цяпер знаходзіцца на Палессі», – дадала Дакучаева.

Паводле спецыялістаў, тушыць пажар складана праз адсутнасць лясных дарогаў.

Неўзабаве тут з’явіцца аўтамабільная траса – дзеля гэтага Палескі лясгас раскопвае балоты экскаватарамі.

Альманскія балоты – найбуйнейшы ў Еўропе заказнік балотаў, які захаваўся да нашых дзён у некранутым стане.

ДД

Стужка навінаў