Пажар каля гарадзенскага аўтавакзалу (ФОТА, ВІДЭА)


Будынак, у якім месціцца кавярня «Путнік» ды «Караван», ахоплены дымам. Мамы поруч фатаграфуюць дзяцей на фоне пажарных разлікаў.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/0qyH9S41RGs”][vc_column_text]Папярэдняя прычына пажару – праблемы з электраправодкай у падвале будынку. Супрацоўнікі МНС яшчэ будуць высвятляць падрабязнасці ды шукаць вінаватых. Пацярпелых няма. Персанал абодвух установаў быў своечасова эвакуяваны.[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”29831,29835,29843,29847,29851,29855,29859″][vc_column_text]Па шчаслівай выпадковасці, на момант пачатку пажару – каля 12 гадзіны – у кавярні не было наведнікаў. Трывала санітарная гадзіна.

Цікава, што пажар стаў сапраўднай публічнай падзеяй. Поруч з будынкам кавярні – аўтавакзал, праз дарогу – Скідальскі рынак. Таму паглядзець на працу пажарных агулам сабралася каля ста чалавек.

АК[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў