«PayPal» заблакаваў рахунак для збору грошай на даклад «Пуцін. Вайна» з палітычных матываў


Пра гэта ў сваім «Twitterы» напісаў апазіцыйны дзеяч Усевалад Чагаеў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Актывіст атрымаў ліст, у якім паведамлялася, што

«электронная плацежная сістэма не прадстаўляе магчымасці карыстацца сваім сэрвісам для збору ахвяраванняў на дзейнасць палітычных партый і палітычных мэтаў у Расеі».

Раней Чагаеў распавядаў, што сябры забітага Барыса Нямцова амаль месяц не маглі надрукаваць даклад праз тое, што 14 друкарняў адмовіліся ад супрацы з-за палітычнай сітуацыі ў краіне і зместу справаздачы.

У іншым сэрвісе «Яндекс. Кошелёк» за некалькі дзён на друкаванне дакладу было сабрана амаль 100 тысяч расейскіх рублёў.

«Пуцін. Вайна» – даклад, прэзентацыя якога адбылася 12 траўня ў Маскве, прадстаўляе доказы ўдзелу расейскіх войскаў у вайне на Данбасе. Нямцоў не паспеў скончыць працу, але за палітыка яе завяршылі ягоныя паплечнікі на чале з актывістам Іллём Яшыным.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў