Павышэнне пенсійнага ўзросту павялічыць армію беспрацоўных да 1 млн чалавек


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=FfWrTE7utvk”][vc_column_text]Чаму павышэнне пенсійнага ўзросту прывядзе да росту беспрацоўя? І ці пачнуць беларусы ўцякаць у Расею ў пошуках лепшае долі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры «Белсату» адказаў кіраўнік праекту «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін.

– Чаму пенсійны ўзрост паднялі на тры гады, а не на пяць? Гэтая лічба матываваная палітычна ці эканамічна?

– Тры гады – гэта кампрамісны варыянт. Калі нешта пойдзе ня так, то ўлада пакідае за сабой маральнае права падняць пенсійны ўзрост яшчэ на 2 гады. То бок для жанчынаў – 60 гадоў, а для мужчын 65.

Глядзіце таксама >>> Чаму беларусы нязгодныя з павышэннем пенсійнага ўзросту, але маўчаць?

– Ці дазволяць гэтыя захады палепшыць сітуацыю ў эканоміцы і ў пенсійным фондзе?

– Часткова так. Цяпер пенсійны фонд атрымлівае каля Br 2 трлн з рэспубліканскага бюджэту, каб закрыць дзірку дэфіцыту. У пенсійным фондзе і фондзе сацыяльнай абароны не хапае грошай на выплаты. Павышэнне пенсійнага ўзросту з аднаго боку будзе спрыяць развіццю бізнесу, бо стане больш працоўнай сілы, павысіцца беспрацоўе і ўпадуць заробкі. Але з другога боку такое павышэнне не палепшыць жыццё звычайнага чалавека і адпаведна ўзмацніць ціск на ўладу. Улада адначасова вырашае праблемы ў эканоміцы і ўласнымі рукамі стварае сацыяльны ціск, бо зʼявіцца агромністая колькасць людзей без сродкаў да існавання і яны будуць патрабаваць ад дзяржавы нейкай дапамогі.

– Ці можа гэта справакаваць працоўную міграцыю з Беларусі?

– Калі паглядзець на дынаміку нанятых і звольненых працаўнікоў у 2015 годзе, то колькасць працоўных месцаў у краіне скарацілася на 70 000. Калі мы да гэтай лічбы дадамо тых, хто не можа знайсці працу і не можа выйсці на пенсію, то атрымаецца каля 270 000 працоўных месцаў, якія трэба стварыць, каб гэтых людзей працаўладкаваць. Урад будзе траціць грошы не на пенсіі, а на дапамогу па беспрацоўю.

Цяпер рэальнае беспрацоўе складае 8-10 % ад працаздольнага насельніцтва (гэта каля 60 % ад агульнай колькасці насельніцтва або 500-600 тыс беларусаў заўв. belsat.eu). У выпадку павелічэння пенсійнага ўзросту да 60 і 65 гадоў можна чакаць рост беспрацоўя да 20 %. Будзе вельмі шмат маладых беспрацоўных. Палова беларусаў перадпенсіённага ўзросту не змогуць знайсці сабе працу. Частка беларусаў ва ўзросце ад 30 да 45 гадоў, на якіх ёсць попыт у Расеі проста зʼедуць.

Больш у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў