Паводле звестак ФБР магчыма, што Гітлер згаліў вусы і ўцёк у Аргентыну


Федэральнае бюро расследаванняў ЗША апублікавала раней засакрэчаныя дакументы, у якіх змяшчаюцца паказанні пра ўцёкі Адольфа Гітлера ў Аргентыну. Згодна з сакрэтнымі звесткамі, асоба, імя якой не называецца, паведаміла, што дапамагла высокапастаўленым аргентынскім чыноўнікам схаваць Гітлера. Пры гэтым у дакументах гаворыцца, што атрыманую ад яго інфармацыю «немагчыма верыфікаваць».

Гэты чалавек паведаміў, што разам з яшчэ трыма асобамі сустрэў Гітлера і яго набліжаных, калі яны прыбылі ў Аргентыну на двух падводных лодках «прыкладна праз два з паловай тыдні пасля падзення Берліну». Разам з Гітлерам прыбылі дзве жанчыны, доктар і некалькі мужчынаў. Згодна з планам аргентынскіх чыноўнікаў, яны паехалі да падножжа Паўднёвых Андаў, дзе Гітлеру далі ранча, на якім ён і хаваўся.

Гаворыцца, Гітлер пакутаваў на астму і язву. Да моманту прыбыцця ў Аргентыну свае вусы ён згаліў.

Паводле афіцыйнай версіі, заснаванай на словах сведак, Гітлер пакончыў з сабой у бункеры ў Берліне.

Hавiны
СМІ: 27 грамадзянаў Бельгіі атрымліваюць пенсіі за лаяльнасць Гітлеру падчас вайны
2019.02.20 11:30

СК belsat.eu паводле rbc.ru

Стужка навінаў