Паводле рэйтынгу Forbes Беларусь у ліку краінаў неспрыяльных для вядзення бізнесу


Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг краінаў, найбольш спрыяльных для вядзення бізнесу. Сярод 161 краіны Беларусь заняла 88-е месца.

Такім чынам наша краіна, згодна міжнародных экспертаў, знаходзіцца на пазіцыі паміж Малдовай і Барбадасам, паведамляе thinktanks.by.

Сярод нашых суседзяў, паводле ацэнкі Forbes, найлепшыя варункі для вядзення бізнесу ў Літве, якая заняла ў рэйтынгу 27-е месца. Далей у спісе варта Польшча на 34-м месцы і Латвія 36-е месца. Расея апынулася на 55-й пазіцыі, Украіна – на 77-й.

Другі год запар гэты рэйтынг узначальвае Вялікая Брытанія, на другім месцы – Швецыя, трэцяе месца заняў Ганконг. У першай дзясятцы рэйтынгу знаходзяцца Канада, Данія, Сінгапур, Аўстралія і Швейцарыя.

Самая кепская сітуацыя з бізнесам, сыходзячы з рэйтынгу, у Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, Конга, Гвінеі-Бісаў, Экватарыяльнай Гвінеі і Чадзе.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся падатковая сістэма, абарона правоў уласнасці, узровень карупцыі, бюракратыі, інавацыі.

Hавiны
Беларусь – на 8-м месцы ў рэйтынгу пашпартоў постсавецкай прасторы
2018.07.30 16:25

СК, belsat.eu

Стужка навінаў