Паводле «Оксфардскага слоўніку ангельскай мовы», слова «беларускі» стала адным з словаў году


Оксфардскі слоўнік ангельскай мовы традыцыйна ў лістападзе вызначае слова году. Але сёлета адмыслоўцы не змаглі абраць адно слова і таму апублікавалі спіс словаў «беспрэцэдэнтнага году».

У спісе Оксфардскага слоўніка ангельскай мовы сёлета 16 словаў. Сярод іх – «impeachment, bushfire (лясныя пажары ў Аўстраліі), «coronavirus і COVID-19, lockdown, social distancing і Black Lives Matter». Фактычна ў кожным месяцы бягучага году, які перанасычаны на падзеі, ёсць сваё слова.

А вось у жніўні ў спіс патрапіла слова «Belarusian».

«Пераабранне Аляксандра Лукашэнкі ў жніўні рэзка павялічыла колькасць згадвання слова «беларускі», паколькі падзеі ў Беларусі шырока асвятляліся ў навінах па ўсім свеце», – тлумачаць лінгвісты.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў