Паводле Мінздароўя, у Беларусі за дзень 1 639 выпадкаў заражэння каронавірусам


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі медыкі выявілі 136 647 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 1639.

З пачатку пандэміі каронавірусу ў Беларусі медыкі зарэгістравалі 136 647 выпадкаў COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. За апошні дзень колькасць інфікаваных вырасла на 1 639 выпадкаў, учора медыкі зарэгістравалі 1 684 новых выпадкаў.

Паводле Мінздароўя, у Беларусі на 30 лістапада ачунялі і выпісаныя 114 341 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 158 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй».

Hавiны
За содні ў Беларусі 1684 новыя выпадкі інфікавання каронавірусам
2020.11.29 11:48

 

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў