Паводле Мінздароўя, у Беларусі за дзень 1 572 выпадкі заражэння каронавірусам


Афіцыйная статыстыка рэгіструе змяншэнне колькасці захворванняў.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі медыкі выявілі 138 219 асобаў са станоўчым тэстам на COVID-19. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 1572 выпадкаў.

Лабарант у спецыяльным адзенні працуе з аналізамі на каронавірус.
Фота: Jacek Szydlowski / Forum

Паводле Мінздароўя, у Беларусі на 1 снежня ачунялі і выпісаныя 115 587 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 166 пацыентаў (+8) з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй».

ІК, belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў