Паводле дэкларацыі, Лукашэнка жанаты і не мае ніякай маёмасці


ЦВК апублікавала ў выданні «СБ» дэкларацыі кандыдатаў на прэзідэнцтва. Аляксандр Лукашэнка апублікаваў свае прыбыткі і сваёй жонкі, якая жыве ў Магілёўскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка задэклараваў, што ў мінулым годзе атрымаў 117 068 рублёў прыбыткаў. Гэтыя грошы ён атрымаў у якасці заробку. Пры гэтым у Лукашэнкі няма ніякай нерухомасці, аўтамабіляў, акцыяў, ці іншай маёмасці.

Кіраўнік краіны пазначыў у дэкларацыі, што ён да гэтага часу жанаты. Яго жонка Галіна Радзівонаўна Лукашэнка летась атрымала 5560 рублёў. Яна з’яўляецца ўласніцай прыватнага дому ў Шклове, акрамя таго мае палову долі ўласнасці на жылы дом у вёсцы В. Межнік Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласці. Акрамя іншага, у Галіны Лукашэнкі ёсць 56 акцыяў ААТ «Шклоўскі масларобны завод».

Асабісты капітал
Скарбы Лукашэнкі. Мае машыны і рэзідэнцыі, а па дэкларацыі – гол як сакол
2020.01.20 19:05

Андрэй Дзмітрыеў атрымаў за мінулы год 13 560 рублёў у выглядзе заробкаў. Кандыдат мае кватэру ў Менску. Прыбытак ягонай жонкі Таццяны Дзмітрыевай за мінулы год склаў 28 025 рублёў.

Ганна Канапацкая за мінулы год зарабіла 45 741 рубель. Кандыдатка зарэгістравала кватэру ў Менску і адміністрацыйнае памяшканне ў сталіцы.

У Святланы Ціханоўскай прыбытак за мінулы год – гэта дапамога на дзяцей, дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда, сацыяльная пенсія дзіцяці-інваліду, прыбыткі па дамовах дарэння ў памеры 15 784 рублёў. Нерухомай маёмасці і аўтамабіляў у Ціханоўскай няма.

Яе муж Сяргей Ціханоўскі за мінулы год зарабіў 75 016 рублёў. Блогеру таксама належыць кватэра ў Менску, жылы дом у вёсцы Агародня Добрушскага раёну Гомельскай вобласці. Ва ўласнасці ў Сяргея Ціханоўскага аўтамабілі «УАЗ-31514» і «Форд Мандэа».

Сяргей Чэрачань за мінулы год зарабіў 96 тысячаў рублёў. Нерухомасці ў Чэрачаня няма.

Абноўлена
Вынікі НЕрэгістрацыі кандыдатаў: людзі выйшлі пратэставаць. Падчас стрыму затрыманыя журналісты «Белсату»
2020.07.14 19:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў