«Павінна быць ідэальная чысціня». У Карэлічах чакаюць Лукашэнку (ДАКУМЕНТ)


Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ў сувязі з планамі кіраўніка Беларусі наведаць Карэлічы загадаў кіраўнікам раённых прадпрыемстваў і арганізацыяў навесці парадак на сваіх тэрыторыях. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляе NEXTA.

Пасля публікацыі аўдыязапісу сустрэчы з БРСМ школьнікам у Карэлічах забаранілі тэлефоны

«Прыняць вычарпальныя меры па навядзенні суб’ектамі гаспадарання належнага парадку на сваёй тэрыторыі, прылеглай тэрыторыі, замацаванай тэрыторыі паводле рашэння Карэліцкага райвыканкаму, вытворчых, санітарна-побытавых і дапаможных памяшканняў», – гаворыцца ў загадзе за подпісам кіраўніка цэнтру Аляксандра Германюка.

Зрабіць гэта неабходна да 26 жніўня.

У прыёмнай дырэктара цэнтру карэспандэнту «Белсату» патлумачылі, што парадак у раёне наводзіцца рэгулярна, «але да прыезду прэзідэнта павінна быць ідэальная чысціня».

«Такія лісты рассылаюцца рэгулярна, ладзяцца маніторынгі тэрыторыяў», – адзначыла суразмоўца.

Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію ў Іўі: «Ускраіны любой губерні – таксама раёны, якія павінны развівацца»

Пра намер наведаць Карэлічы Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 жніўня падчас паездкі ў Івейскі раён.

«Мне трэба наведаць Карэлічы. Мы паглядзім і па Дзятлава (ільнозаводы), і там разабрацца асобна па гэтай культуры. Цяпер цалкам скончаць у Беларусі церабленне лёну. Мне заплануйце ў той тыдзень (гэта праз тыдзень дзесьці будзе) Карэлічы і Дзятлава. Два льнозавод», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па выніках паездкі ён плануе абмеркаваць пытанні першаснай перапрацоўкі лёну.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары