Паветра ў Беларусі прагрэецца да 24 градусаў


14 траўня надвор’е Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса і атмасферны фронт. Чакаецца пераменная воблачнасць. Удзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночны слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная ў сярэдзіне дня ад 13 градусаў па захадзе да 24 па паўднёвым усходзе.

Паводле «Белгідрамету», 15 і 16 траўня надворʼе будзе вызначаць няўстойлівае цёплая паветраная маса з Чорнага мора і франтальны раздзел.

Hавiны
На Гомельшчыне і Магілёўшчыне знялі забарону наведваць лясы
2019.05.10 16:49

15 траўня ноччу месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 6 градусаў па поўначы да 13 па поўдні краіны, максімальная днём – 16-22, па паўднёвым усходзе месцамі да 24.

16 траўня месцамі, а па паўднёвым захадзе на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, удзень парывісты. Уночы ад 6-14 градусаў, удзень да 24 цяпла.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў