Павел Севярынец атрымаў наступны прысуд: 10 содняў. Пакуль ен на волі


Павал прызнаны вінаватым ва ўдзеле мітынгу ля Курапатаў 3 сакавіка. Але пакуль застаецца на волі.

«Асудзілі за арганізацыю і ўдзел, у пратаколе напісана »крычаў, выказваў сваё стаўленьне на фоне бел-чырвона-белага сьцяга«, — паведаміў Севярынец svaboda.org. — Верагодна, яны хацелі даць гэтыя 10 содняў, бо на сёння анансаваная акцыя на прыступках КДБ са свечкамі з партрэтамі асуджаных. Магчыма, там хацелі забіраць.

Я ўжо выйшаў з суду, выкананне прысуду яны ўсклалі на Фрунзенскі райаддзел міліцыі. Так што я нават ня ведаю, калі »хапнуць«. Напэўна, яны не былі гатовыя, што я прыйду».

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў