Павел Лузін: У Расеі 80 тысяч баяздольнай арміі


Чаму агрэсія Расеі супраць Беларусі малаверагодная? А таксама пра бяспеку, будучых вучэннях «Захад-2017» і аб магчымых сцэнарах дзеянняў Расеі ў выпадку ўнутрыпалітычнай нестабільнасці ў Беларусі ў інтэрвʼю Аліны Коўшык з Паўлам Лузіным, расейскім экспертам па міжнародных адносінах.

 

Беларуская дыпламатыя радасна адзначала 25-годдзе дыпламатычных адносін нашай краіны. Калі казаць пра адносіны з Расеяй, ужо 21 год нашы ўлады імкнуцца будаваць так званую саюзную дзяржаву. Некаторыя эксперты кажуць, што, тое, што цяпер адбываецца ў расейска-беларускіх адносінах можна назваць заходам інтэграцыі, тым не менш планы ва ўладаў грандыёзныя. Як гэта выглядае з боку Масквы?

Пытанне складанае. За два дзесяцігоддзя саюзнай дзяржавы ўцякло шмат вады, праліта шмат слёз, узаемных крыўдаў. Першапачатковая мэта, якая ставілася ў 90-ыя гады Саюзнай дзяржавы, гэта як раз рэінтэграцыя Беларусі ў расійскую прастору і адраджэнне, аднаўленне нейкага савецкага варыянту. Адгэтуль жа потым узнікае і ідэя Мытнага саюзу і Еўразійскага, куды акрамя Беларусі і Расеі ўключаны Казахстан.

Тым не менш, гэта не працуе так, як ім хацелася б.

Вядома не працуе, таму што Расеі няма чаго прапанаваць у плане будучыні для тых краін, з якімі яна будуе інтэграцыю. Адпаведна ў дачыненні да Беларусі які разлік: Беларусь як найбольш блізкі партнёр эканамічна залежыць у значна большай ступені, чым іншыя ад Расеі на постсавецкай прасторы. Можа яшчэ Арменія, але ў Арменіі няма з Расеяй прамой мяжы. Адпаведна ў Крамлі мяркуюць, што Беларусь нікуды ад нас не дзенецца. І насамрэч Лукашэнка і яго рэжым вельмі задавальняе Крым. Чаму? Таму што галоўную пагрозу сабе, крамлёўскаму рэжыму, расейская ўлада бачыць не ў каляровай рэвалюцыі, як яна пастулюе ўжо з 2004-га года, а галоўную пагрозу сабе яна бачыць у магчымасці на постсавецкай прасторы нейкага мадэрнізацыйнага праекту, які пакажа наколькі расейская сітуацыя ўбогая, палітычная і эканамічная ў сінтэзе.

З якімі эмоцыямі Крэмль глядзіць на заляцанні Лукашэнкі з Захадам апошнім часам? Якія эмоцыі Лукашэнка цяпер выклікае ў Крамлі?

Лукашэнка раздражняе Крэмль. Іншае пытанне, што Крэмль больш-менш навучыўся з гэтымі дзеяннямі беларускай улады працаваць і суіснаваць, таму што ў Крамлі разумеюць, што ў Лукашэнкі на парадку дня няма праекту развіцця Беларусі, няма ідэі рэформаў. Па вялікім рахунку, не тое што праекту, няма жадання гэтыя рэформы праводзіць, няма разумення, як іх праводзіць. Таму ў Крамлі спакойныя. Добра, ён можа рабіць нейкія рэверансы ў бакі Варшавы, Бруселю…

Пра імавернасць акупацыі Беларусі Расеяй, вучэнні «Захад-2017», баяздольнасць расейскай арміі, прагноз развіцця беларуска-расейскіх дачыненняў у бліжэйшыя паўгода глядзіце ў відэа.

Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет».

Іншыя тэмы:

Дыпламатыя Лукашэнка. Поспех ці параза Беларусі?

Расце экспарт зброі, але ўмацоўваецца Ці беларускае войска?

НАТО Доналда Трампа: Дапамажыце нам біць тэрарыстаў, а мы вас абаронім

Хто такія сімікі? Іншы твар украінскай арміі – у нашым рэпартажы з Данбаса

Стужка навінаў