Павел Латушка: ЦРУ будзе шукаць грошы Лукашэнкі


Беларусам трэба пратрымацца да ўвядзення жорсткіх эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. Павел Латушка запрапанаваў антыкрызісны пакет. Адзін з ягоных асноўных элементаў – стварэнне місіі з высокіх прадстаўнікоў Еўразвязу ды Расеі для развязання крызісу ў Беларусі.

Былы міністр культуры, а цяпер сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення распавядае якімі будуць новы міністр культуры Анатоль Маркевіч ды Мікалай Карпянкоў на пасадзе віцэ-міністра ўнутраных справаў. Як прымусіць Лукашэнкі да дыялогу, ды якімі будуць новыя санкцыі ЗША – у інтэрв’ю палітыка Сяргею Пелясе ў праграме «Прасвет».

Галоўнае ў інтэрв’ю:

• Ці Расея разам з Еўразвязам дапамогуць беларускаму народу даціснуць Аляксандра Лукашэнку?

• Якім будзе новы міністр культуры Анатоль Маркевіч?

• Што азначаюць кадравыя перастаноўкі Лукашэнкі?

• Што азначане прызначэнне Мікалая Карпянкова віцэ-міністрам унутраных справаў?

• Антыкрызісны пакет каманды Паўла Латушкі.

• Ці місія высокага ўзроўню Еўразвязу і Расеі змусіць Лукашэнку сысці? Навошта яна Пуціну?

• Прымушэнне Лукашэнкі да дыялогу, у чым сутнасць гэтай канцэпцыі?

• Жорсткія санкцыі ЗША паводле «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі». Што яны дадуць на практыцы?

• ЦРУ і фінансавая выведка ЗША будуць шукаць грошы Лукашэнкі

• Хто падпіша «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» – яшчэ паспее Трамп ці нам чакаць два месяцы на Байдэна?

• Трэці пакет санкцыяў ЕЗ. Ці яны задавальняючыя?

• Ці беларусам трэба трымацца і працягваць пратэсты да ўвядзення цвёрдых санкцыяў?

• Ці будзе ў Беларусі чэмпіянат свету па хакеі?

• Лаўроў будзе размаўляць з Макеям і Лукашэнкам толькі аб адным

• Аб чым могуць абвесціць пасля ад’езду Лаўрова з Менску?

Інтэрв’ю палітыка Сяргею Пелясе выйшла ў праграме «Прасвет» 19.11.2012

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum; Sergei Bobylev / TASS / Forum; SPUTNIK / Reuters / Forum; Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Стужка навінаў