Павел Латушка пракаментаваў затрыманне Аляксея Навальнага

Раней выказалась і Святлана Ціханоўская.

Павел Латушка назваў затрыманне расейскага апазіцыйнага палітыка палітычна матываванным. «Затрыманне Аляксея Навальнага – гэта сведчанне рэвізіі права на свабоду палітычных поглядаў кожнага грамадзяніна ў сваёй краіне», – кажа Латушка.

«Мы бачылі, як у аэрапорце затрымлівалі тых, хто прыехаў сустрэць палітыка. Беларусам гэта вельмі знаёма – калі сілавікі бяруць пад арышт мірных грамадзян, якія адстойваюць сваё права на свабоднае меркаванне. Мы задаем сабе пытанне: з якой Расеяй будзе будаваць адносіны Новая Беларусь?»

Святлана Ціханоўская пракаментавала затрыманне Аляксея Навальнага ў Маскве.

«Гэта небяспечны крок да пазбаўлення расейцаў палітычнай альтэрнатывы. Беларусь бачыла наступствы такога абыходжання з палітычнымі апанентамі. Гэта не адпавядае інтарэсам рускага народа і краіны».

Вяртанне Аляксея Навальнага ў Маскву. Онлайн

ІК, belsat.eu

Hавiны