Павел Латушка пра расследаванне забойства Бандарэнкі: «Мы бачым, які вялікі ў сістэме кадравы голад»


Павел Латушка.
Фота: тэлеграм-канал @latushka

У сваім тэлеграм-канале палітык Павел Латушка пракаментаваў расследаванне «ByPol» ​​пра смерць Рамана Бандарэнкі, якое шмат кажа пра сістэму, будаваную Лукашэнкам 26 гадоў.

«Мы бачым, які вялікі ў сістэме кадравы голад, калі зразаць стужкі па раёнах ездзяць набліжаныя: прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант, сястра ейнага мужа і вядоўца навінаў Ганна Эйсмант, старшыня Федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў і іншыя. Усе гэтыя людзі ды іншыя, названыя ў расследаванні «ByPol», так ці інакш звязаныя з забойствам Рамана Бандарэнкі. І яны маўчаць, а справа па факце смерці так і не распачатая.

Замест гэтага следчыя органы пасадзілі за краты доктара Арцёма Сарокіна і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч – за тое, што яны раскрылі відавочную хлусню, што Бандарэнка нібыта меў алкаголь у крыві.

Новае расследаванне ясна дае зразумець, што вінаватыя ў смерці Рамана будуць пакараныя. Вельмі шмат людзей былі ў той вечар побач з месцам трагедыі: і так званыя неабыякавыя грамадзяне, якія аказаліся набліжанымі Лукашэнка, і працаўнікі РУУС, і байцы СОБР. Зыходзячы з таго, што звестак і зліваў з’яўляецца ўсё больш, сістэма бурыцца ўсё хутчэй».

МГМ, belsat

Стужка навінаў