Павел Грыб, якога ФСБ выкрала ў Беларусі, знаходзіцца «на мяжы жыцця і смерці»


Украінскі палітвязень Павел Грыб, якога расейскія ўлады вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту, знаходзіцца ў крытычным стане. Пра гэта заявіла ўкраінская амбудсмэн Людміла Дзянісава.

Паводле Дзянісавай, 20-гадовы Грыб «знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці». Яму тэрмінова патрэбная аперацыя на сэрцы, яго стан здароўя «звышкрытычны». Медыкі знайшлі ў Грыба шэраг цяжкіх захворванняў, але адміністрацыяй СІЗА ягоны стан здароўя ігнаруецца.

Дзянісава дадала, што палітвязня не забяспечваюць паўнавартасным медыкаментозным лячэннем і гэта спрыяе абвастрэння наяўных хваробаў. Таксама, негатыўны ўплываюць на яго стан здароўя жорсткія ўмовы ўтрымання, стрэсавыя сітуацыі і непаўнавартаснае харчаванне.

!!! ГРОМАДЯНИН УКРАЇНИ ПАВЛО ГРИБ, ЯКИЙ ПЕРЕБУВАЄ У РОСІЙСЬКІЙ КАТІВНІ, ЗНАХОДИТЬСЯ НА МЕЖІ ЖИТТЯ ТА СМЕРТІ…

Opublikowany przez Людмила Денісова Wtorek, 29 stycznia 2019

  • 24 жніўня 2017 года Павел Грыб быў выкрадзеныў працаўнікам ФСБ у Гомлі, куды хлопец прыехаў, каб сустрэцца са знаёмай дзяўчынай. ФСБшнікі вывезлі яго ў Смаленскую вобласць. «Мне на галаву нацягнулі капюшон, пагрузілі ў мікрааўтобус і вывезлі ў лес. Білі па нагах і ў жывот, здымалі гэта на камеру; забралі дакументы і зваротны квіток. Потым павезлі ў нейкую спартовую залу. Памятаю, там была шведская сценка. Мяне гразіліся павесіць на яе дагары нагамі. Да рукаў прывязалі гіры. У прыбіральню вадзілі, але не давалі ні піць, ні есці. А ўжо потым – да следчага», – распавядаў украінец на судзе.
  • Беларускі бок факт перасячэння Грыбам мяжы пацвердзіў і дадаў што ніякіх прэтэнзіяў да яго не ўзнікла, але звесткі пра выкраданне хлопца ў Гомлі ніяк не пракаментаваў. Пазней суд Краснадара паведаміў, што пастанова аб арышце Паўла Грыба была вынесена 17 кастрычніка (то бок да таго, як адбылося перасячэнне беларускай мяжы), ен быў у міжнародным вышуку паводле абвінавачвання ў тэрарызме. Цяпер 19-гадовы ўкраінец знаходзіцца ў краснадарскім СІЗА.
  • Па версіі расейскіх спецслужбаў, 19-гадовы Павел Грыб, які быў звязаны з украінскімі нацыяналістамі, прапанаваў знаёмай дзяўчыне з Сочы падарваць бомбу на школьнай лінейцы. Украіна лічыць пераслед Грыба палітычным, а абвінавачванні сфабрыкаванымі.
  • Еўразвяз прызнаў, што ФСБ незаконна выкраў Паўла Грыба.
Аб’ектыў
Паўлу Грыбу пагражае да 10 гадоў турмы
2018.07.23 21:05

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў