Павел Белавус папрасіў прабачэння за фэйкавую інфармацыю пра дзіцячае «Еўрабачанне»


Дырэктар і заснавальнік Symbal.by Павел Белавус прызнаў, што апублікаваная ім раней інфармацыя пра дзіцячае «Еўрабачанне» аказалася фэйкам.

22 верасня Белавус паведаміў у «Facebook», што, паводле ягонай інфармацыі, два сябра журы ў фінале беларускага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2019» мэтанакіравана паставілі на 1 балу Марыі Ермаковай, якая выконвала беларускамоўную песню. Белавус сцвярджаў, што ацэнкі занізілі прадзюсар Максім Алейнікаў і вядоўца Яўген Перлін.

У выніку Марыя Ермакова праіграла і Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2019» прадставіць Лізавета Міснікава з рускамоўнай песняй «Попельны».

Hавiны
Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2019» прадставіць Лізавета Міснікава
2019.09.20 23:37

Цяпер Белавус прызнае, што памыліўся: насамрэч Алейнікаў паставіў Марыі Ермаковай не 1 бал, а 7, і «не меў сустрэчаў з прадстаўнікамі студыі, у якой займаецца пераможца конкурсу». Канфлікт з Алейнікавым Белавус урэгуляваў у дасудовым парадку.

Сябры, апублікаваная раней мною інфармацыя пра Дзіцячае Еўрабачанне аказалася фэйкам.Пішу гэты пост па выніках…

Opublikowany przez Pavela Belavusa Poniedziałek, 30 września 2019

«Я выбачаюся і прызнаю, што апублікаваная мною інфармацыя пра яго ў ранейшым пасце ў фэйсбуку не праўдзівая і не мае дакументальнага пацверджання, а базуецца толькі на каментары Siarhei Andryjanaŭ, які з’яўляецца піяр-мэнэджэрам Марыі Ермаковай. Па выніках сустрэчы мы дамовіліся, што вырашым усе пытанні ў дасудовым парадку і я кампенсую Максу паслугі адваката і натарыуса. А ў якасці маральнай кампенсацыі – падару Максу пляшку добрага каньяку, а нашае афлайн-знаёмства, спадзяюся, стане добрай нагодай пасупрацоўнічаць у далейшым.

Hавiны
Хто паедзе на дзіцячае «Еўрабачанне» ад Беларусі?
2019.09.20 15:05

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў