Паведамленні пра мініраванне будынкаў БРСМ апынуліся несапраўднымі


Як паведамлялася раней, сёння, 15 ліпеня на электронныя скрыні абласных камітэтаў БРСМ паступілі паведамленні пра закладзеныя ў будынках выбуховыя прылады. У выніку праваахоўнікі на працягу некалькіх гадзінаў абследавалі ўсе будынкі і памяшканні, дзе размяшчаюцца камітэты БРСМ, паведамляе прэсавая служба МУС.

Але ніякіх выбуховых прыладаў не было знойдзена.

Hавiны
Міліцыя шукае бомбы ў абласных офісах БРСМ
2019.07.15 12:59

 

Цяпер міліцыянты распачалі пошук адпраўнікоў паведамленняў пра «мініраванне». Падобныя «лісты» вельмі дорага абыходзяцца дзяржаве, таму ілжэмінёру пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Абноўлена
Нацбанк ачэплены, паступіла паведамленне пра мініраванне
2019.05.28 12:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў