Акрамя дрэваў пашкоджаныя легкавыя аўтамабілі, у тым ліку прыпаркаваныя з парушэннем ПДР. Людзі не пацярпелі.
МНС ды іншыя арганізацыі 44 разы выязджалі на ліквідацыю наступстваў падзення дрэваў. Зафіксаванае падзенне дрэваў у Берасцейскай (23 выпадкі), Гомельскай (7 выпадкаў), Менскай (1 выпадак) і Магілёўскай (13 выпадкаў) вобласцях. Пашкоджаныя 6 легкавых аўтамабіляў.
У Лельчыцах адключалі электраэнергію праз падзенне дрэва на высакавольтную лінію.
Цягам содняў перыядычна парушалася электразабеспячэнне 488 населеных пунктаў. Усе адключэнні ліквідаваныя.
Складаныя ўмовы надворʼя захаваюцца сёння і заўтра. МНС папярэджвае быць уважлівымі і не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі. У выпадку ЧП званіць па нумарах 101 або 112.
ДР belsat.eu