ФСБ перадалі ключы ад Telegram


ФСБ перадалі «ключы шыфравання». Пра гэта паведаміў расейскі палітык Аляксей Навальны ў Twitter.

«Накіроўваю вам ключы ад кросплатформеннага мэсэнджэра Telegram са сваімі найлепшымі пажаданнямі», – напісаў у лісце, які быццам бы падпісаны заснавальніам «Telegram» Паўлам Дуравым.

Юрыст кампаніі Павал Чыкаў паведаміў, што гэты ліст пісалі не яны, але ім вельмі падабаеца гэтая ідэя.

Нагадаем, што раней ФСБ загадала кіраўніцтву «Telegram» перадаць ключы для дэшыфроўкі паведамленняў, але яму ў гэтым адмовілі. Кіраўніцтва «Telegram» падало пазоў у суда аб прызнанні нядзейсным загаду ФСБ перадаць ключы шыфравання. ФСБ настойвала на тым, што перапіска грамадзянаў у мэсэнджэры не з’яўляецца таямніцай, якая ахоўваецца законам. Суд адмовіў «Telegram» у позве, пасля чаго Раскамнагляд падаў з нагоды непрадстаўлення ключоў шыфравання па запыце ФСБ. Прадстаўнікі «Telegram» кажуць, што прынцып пабудовы сэрвісу не дазваляе ім гэта зрабіць. Калі Дураў не выдасць ключы шыфравання, мэсэнджэр можа быць заблакаваны на тэрыторыі Расеі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў