Паўтары тысячы новых захворванняў: новыя дадзеныя па каронавірусу ў Беларусі


Маска, пальчаткі і градуснік. Ілюстратыўны здымак Pixabay

За апошнія суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 1564 новыя выпадкі інфекцыі COVID-19. Памерлі 7 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавірусу дасягнула 123 999, памерлых – 1096 чалавек. Пераадолець хваробу за ўвесь час пандэміі здолелі 102 113 асобаў.

Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па рэгіёнах і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму. Таксама няма статыстыкі па захворваннях і смярцях ад COVID-19 сярод медычных работнікаў краіны.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер дзейнічае абавязковы масачны рэжым.

Hавiны
«Калі не для сябе, то хаця б дзеля лекараў». Тыдзень масачнага рэжыму ў Магілёве
2020.11.14 19:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў