Паўстанцы ў Емене пусцілі балістычную ракету ў бок Саудаўскай Аравіі


Кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй заявіла аб перахопе над Эр-Рыядам балістычнай ракеты, выпушчанай паўстанцамі з Емену, паведамляе bbc.com са спасылкай на саудаўскія СМІ.

Відавочцы кажуць, што чулі гукі выбуху. Таксама ў сацсетках з’явіліся відэазапісы, на якіх відаць воблака дыму.

Як паведамляе еменскі тэлеканал Al-Masirah TV, дзве ракеты Burkan-2 былі выпушчаныя па каралеўскім палацы Ямама ў саудаўскай сталіцы.

У лістападзе такая ж ракета ледзь не пашкодзіла аэрапорт Эр-Рыяд. Яна была збітая сістэмай супрацьпаветранай абароны Саудаўскай Аравіі.

Сірыя і ЗША абвінавачваюць Іран у падтрымцы хусітаў і ў забеспячэнні іх зброяй, іранскія ўлады адпрэчваюць гэтыя абвінавачванні. Супрацьстаянне ў Емене паміж урадавымі сіламі і хусітамі працягваецца з 2014 года, у актыўную фазу яно перайшло ў сакавіку 2015-га. Урадавыя войскі, лаяльныя прэзідэнту Абд Рабу Мансуру Хадзі, атрымліваюць падтрыманне з боку арабскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў