Паўстанцкі ланцуг і шэсце беларусаў у Вільні


Другі дзень у Вільні працягваюцца імпрэзы з нагоды перапахавання лідараў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. У Літве тысячы беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі ўшанавалі правадыра паўстання Кастуся Каліноўскага.

«У Вільні адслужылі два набажэнствы за душы загінулых паўстанцаў. У царкве, побач з Вострай брамай адбылася грэка-каталіцкая літургія на беларускай мове. Таксама а 15 гадзіне прайшла памятная імпрэза «Містэрыя», падчас якой гісторык Язэп Янушкевіч падрабязна распавёў пра кожнага з паўстанцаў, якія пахаваныя на могілках Росы. А 18 гадзіне адбыўся паўстанцкі ланцуг, які ад Вострай брамы рушыў шэсцем да могілак Росы», – распавёў карэспандэнт «Белсату» Вітаўт Сіўчык.

Шэсце да могілак Росы. Фота Ганна Русінава, Белсат
Шэсце ў Вільні. Фота Ганна Русінава, Белсат
Шэсце ў Вільні. Фота Ганна Русінава, Белсат
Шэсце ў Вільні. Фота Ганна Русінава, Белсат
Шэсце ў Вільні. Фота Ганна Русінава, Белсат
Шэсце ў Вільні. Фота Ганна Русінава, Белсат
Могілкі Росы. Фота Ганна Русінава, Белсат

Закрытая частка перапахавання Кастуся Каліноўскага – глядзіце на «Белсаце»

СК, фота Ганна Русінава belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары