Паўсотні чалавек загінулі ў рудніку ў Чадзе


Нелегальныя мігранты з Чаду, Эфіёпіі і Судану.
Фота: MOHAMED NURELDIN ABDALLAH/Reuters/Forum

Не менш за 52 чалавек загінулі і яшчэ 37 пацярпелі ў выніку абрушэння залатога рудніка ў афрыканскім Чадзе. Пра гэта паведамляе AFP.

Абвальванне адбылося ў ноч з 23 на 24 верасня ў правінцыі Тыбэсці на поўначы краіны, каля мяжы з Лівіяй.

Hавiны
Які лёс чакае беларускае золата пасля перавароту ў Судане?
2019.04.11 17:00

21 пацярпелы знаходзіцца ў цяжкім стане, таму колькасць загінулых можа павялічыцца. Таксама працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя.

Нелегальныя руднікі ў Чадзе папулярныя як сярод бежанцаў з Судану, якія спрабуюць зарабіць сродкі на іміграцыю ў Еўропу, гэтак і сярод антыўрадавых паўстанцаў, адзначае Reuters.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў