Хто выходзіць у рэгіёнах пад чырвонымі сцягамі? Фотарэпартаж «Белсату» ад Берасця да Магілёва


Адзначыць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі на цэнтральную плошчу Берасця выйшлі пераважна людзі сталага веку.

Адзіным выключэннем стаўся 37-гадовы Віктар Іваноў, былы першы сакратар берасцейскага абкаму БРСМ.

Кіраўнік Цэнтру моладзевай творчасці і былы першы сакратар берасцейскага абкаму БРСМ Віктар Іваноў прыйшоў ускласці кветкі да помніка Леніну

Сёлета Іваноў пайшоў на павышэнне і ўзначаліў Цэнтр моладзевай творчасці. Менавіта ён ачоліў працэсію і прынёс кошык з кветкамі.

Пенсіянеры віншуюць адзін аднаго са святам і запускаюць з тэлефонаў песні пра Леніна
Прысутныя прынеслі з сабой камуністычныя сцягі, кветкі ды нават партрэт Леніна

Сярод астатніх удзельнікаў акцыі бальшыня – пенсіянеры ды прыхільнікі ідэяў камунізму. Людзі трымалі ў руках савецкія сцягі і гваздзікі.

Не вядома, ці было мерапрыемства дазволенае ўладамі, але гэтае месца афіцыйна не прызначанае для масавых акцыяў.

Не вядома ці было мерапрыемства санкцыянаваным. За прысутнымі здалёк назіралі міліцыянты

А гэтак Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Магілёве

СА belsat.eu

Стужка навінаў