Паўночны Кіпр заяўляе, што над выспай выбухнула расейская ракета


З’явілася відэа з месца падзення невядомага аб’екту на поўнач ад Нікозіі ўночы на панядзелак.

Паводле ацэнкі міністра замежных справаў самаабвешчанай рэспублікі Паўночнага Кіпру, прадмет ёсць імаверна ракетаю расейскай вытворчасці, якая збочыла з курсу па нейкім цэлі ў Сірыі.

Выданне «SigmaLive» ўслед за турэцкай газетай «Kibris Postasi» перадрукавала меркаваны здымак невядомага аб’екту, які выбухнуў над Кіпрам у ноч на 1 ліпеня

Мясцовыя медыі апублікавалі меркаваныя здымкі неапазнанага абʼекту – на іх бачныя надпісы па-расейску.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў