Паўночная Карэя заявіла пра «вельмі важнае» выпрабаванне


Улады Пхеньяну распавялі, што ім удалося правесці вельмі важнае выпрабаванне. Пакуль не вядома, пра што вядзецца, але, верагодна, Паўночная Карэя дасягнула поспеху ў наземным выпрабаванні ракетнага рухавіка, піша Бі-Бі-Сі.

«На касмадроме «Сохэ» прайшло вельмі важнае выпрабаванне. Акадэмія нацыянальнай абароны КНДР распавяла ЦК Працоўнай партыі Карэі пра паспяховы вынік, які ўжо хутка значна паўплывае на змяненне стратэгічнага становішча КНДР», – гаворыцца ў заяве Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва.

Гэтая інфармацыя прагучала адначасова з заявай прадстаўніка КНДР пры ААН, якія распавёў, што дэнуклеарызацыя больш не з’яўляецца на парадку дня перамоваў з ЗША. Пхеньян так і не дасягнуў дамоўленасцяў з Вашынгтонам у справе паслаблення санкцыяў. Праўда, прэзідэнт ЗША Доналд Трамп усё яшчэ спадзяецца дамовіцца з Кім Чэн Ынам.

Трамп і Кім Чэн Ын. Фота – REUTERS/Jonathan Ernst/File Photo

Эксперты выказваюць меркаванне, што Паўночная Карэя працуе над запускам касмічнага спадарожніка, або рухавіка міжкантынентальнай балістычнай ракеты.

Hавiны
Токіа і Сеул заявілі пра новы запуск ракет Паўночнай Карэяй
2019.07.25 09:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў