Паўночнакарэйскі вайсковец атрымаў некалькі раненняў, але змог уцячы з краіны. Відэа


Сеульская камандаванне апублікавала відэа ўцёкаў паўночнакарэйскага перабежчыка праз ахоўную мяжу з Паўднёвай Карэяй. Здарэнне адбылося 13 лістапада.

Салдат даехаў да мяжы на джыпе. Калі ягонае аўта з’ехала на абочыну, памежнікі пачалі пераследаваць яго, але вайсковец збег. Ён атрымаў прынамсі чатыры кулі, але выжыў. На запісы відаць, як паўднёвакарэйскія памежнікі ратуюць параненага вайскоўца з памежнай зоны. Верталётам яго даставілі ў шпіталь Сеула.

22 лістапада ён прыйшоў у прытомнасць. Мужчыне зрабілі дзве аперацыі, у страўніку знайшлі вялікіх паразітных чарвякоў. Паводле дактароў, яны бачылі такіх толькі ў кнігах.

  • З 50-х гадоў ХХ стагоддзя, па падліках паўднёвакарэйскіх уладаў, з КНДР у Паўднёвую Карэю ўцякло каля 30 тыс. чалавек. У асноўным паўночныя карэйцы бягуць з краіны праз Кітай.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў