Паўночнакарэйскі цяжкаатлет выбачыўся за тое, што не здабыў залатога медаля


Ом Юн Чхоль, які ў на алімпіядзе ў Лондане-2012 заваяваў залаты медаль у вагавой катэгорыі да 56 кг, у Рыа-дэ-Жанейра ўзяў срэбра, саступіўшы кітайцу Лун Цынцуаню.

За «паразу» ён папрасіў прабачэння перад сваймі суайчыннікам, і памерлым лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ірам.

«Кім Чэн Ір Назаўжды застанецца крыніцай натхнення, я шкадую, што не змог адплаціць яму залатым медалём. Я спадзяюся выказаць сваю падзяку перамогай наступным разам», – сказаў цяжкаатлет.

«Я не думаю, што я стаў героем для народа, атрымаўшы срэбраны медаль», – дадаў ён.

Ом Юн Чхоль заявіў, што будзе рабіць усё, каб выйграць усе наступныя спаборніцтвы – ад чэмпіянатаў і турніраў да Алімпійскіх гульняў у 2020 годзе ў Токіа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў