Паўмільёны долараў для геймераў! У Менску адбыўся фінал па Dota і Counter-Strike


На тры дні Менск ператварыўся ў сталіцу культавых камп’ютарных гульняў Counter-Strike: GO і  Dota 2. Прызавы фонд чэмпіянату склаў 500 тысяч долараў! Сёння ўручылі галоўныя прызы – кубкі і грашовыя ўзнагароды.
Гранд-фінал «SL I-league Star Series 13» адбыўся 15-17 студзеня ў Менск-Арэне.
IMG_5590
IMG_5577
Агулам у фінал трапілі 12 камандаў, што гуляліся ў Dota 2 і восем наймацнейшых у СS: GO. Беларусы ў Гранд-фінал не прабіліся.
IMG_5525
Чэмпіёнам у Dota 2 стала шведская каманда «Alliance», якая атрымала кубак і грашовы прыз у памеры $ 100 тыс.
IMG_5886
У гульні CS: GO пераможцам стала каманда «Fnatic» з Вялікай Брытаніі, якая таксама атрымала кубак і грашовы прыз $ 90 тыс.
Цягам трох дзён у Гранд-фінале каманды спаборнічалі паміж сабой. Было шмат узлётаў і падзенняў, эмоцыі і нават слёзы.
IMG_5248
Кіберспорт – гэта гульнявыя спаборніцтвы з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій. У Беларусi гэты спорт не прызнаецца афіцыйным відам спорту, але многія краіны  развіваюць гэты кірунак.
Як на любы від спорту, на кіберспорт робяць стаўкі мільёны людзей. На сённяшняй дзень гэты кіберспорт знаходзіцца на восьмым месцы па аб’ёме ставак сярод усіх відаў спорту.
МР, belsat.eu
Стужка навінаў