Паўлу Севярынцу перад затрыманнем не далі развітацца з жонкай і забраць рэчы


Вечарам 11 кастрычніка затрыманы палітычны дзеяч Павел Севярынец. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку ягоная жонка Вольга.

Гэтую ноч ён правёў у ізалятары.

2 кастрычніка судом Цэнтральнага раёна Менску Севярынец быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы, але тады яго не затрымлівалі.

Севярынец выказваў меркаванне, што затрымаюць напярэдадні 21 кастрычніка — на гэты дзень прызначаная чарговая вулічная акцыя ў Менску.

https://www.facebook.com/vola.szylak/posts/1317881564988987

Стужка навінаў