Паўлу Севярынцу далі штраф 1275 рублёў і адправілі на 15 сутак


Павел Севярынец на акцыі пратэсту ў Менску. 21 снежня 2019 года.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Суд Фрунзенскага раёну Менску прысудзіў Паўлу Севярынцу штраф у 50 базавых за заклік на Плошчу 7 снежня, распавяла «Белсату» Таццяна Севярынец, маці палітыка. Раней Вольга Севярынец, жонка палітыка, паведаміла, што Паўла даставілі на Акрэсціна адбываць арышт за ўдзел у акцыях 7–8 снежня.

«У Фрунзенскі РАУС яго забралі з суду 5 снежня за паслявыбарчую акцыю, дзе склалі пратакол за заклік на Плошчу ў абарону незалежнасці. Суд быў толькі сёння», – распавяла Таццяна Севярынец.

  • 5 снежня суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў Севярынцу Br 1275 за «Сустрэчу свабодных людзей», якая прайшла ў Менску 16 лістапада.

Сёння палітыка затрымалі каля хаты. Праз некалькі гадзінаў стала вядома, што яго адправілі ў ізалятар на Акрэсціна адбываць 15-дзённы арышт, які яму 18 снежня прысудзіў суд Савецкага раёну Менску за ўдзел у акцыях 7–8 снежня ў цэнтры сталіцы (пасля суду апазіцыянера чамусьці адпусцілі).

ДД belsat.eu

Стужка навінаў