Паўлу Грыбу працягнулі арышт да 19 снежня. Ён нават не можа атрымаць неабходных лекаў


Папярэдні разгляд справы 20-гадова ўкраінца, якога абвінавачваюць у спрыянні тэрарызму, пройдзе ў Паўночна-Каўказскім акружным вайсковым судзе РФ 9 ліпеня. Папярэджанне адбудзецца ў закрытым рэжыме.

«Адвакатка Марына Дубровіна паведаміла, што Павел выглядае вельмі знясіленым і прыгнечаным. Ён не можа набыць ані медыкаментаў, ані харчоў, бо «Росфінманіторынг» ужо 3 месяцы як забараніў адпраўляць грашовыя пераводы. У камеры вельмі горача і душна», – распавяла сястра Паўла – Ірына Грыб.

Цягам больш 8 месяцаў, якія Павел знаходзіцца ў СІЗА, яму не далі аніводнага спаткання з маці.

Хлопец знік 24 жніўня, паехаўшы на сустрэчу з дзяўчынай у Гомель. Пазней высветлілася, што яго ў Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ.

Беларускі бок факт перасячэння Грыбам мяжы пацвердзіў і дадаў, што ніякіх прэтэнзіяў да яго не было, але звесткі пра выкраданне не пракаментаваў. Пазней суд Краснадара паведаміў, што пастанову аб арышце Паўла Грыба вынеслі 17 кастрычніка (то бок да перасячэння ім беларускай мяжы), Грыб быў у міжнародным вышуку паводле абвінавачвання ў тэрарызме.

Па версіі расейскіх спецслужбаў, Павел Грыб, які быў звязаны з украінскімі нацыяналістамі, прапанаваў знаёмай дзяўчыне з Сочы падарваць бомбу на школьнай лінейцы. Украіна лічыць пераслед Грыба палітычным, а абвінавачванні сфабрыкаванымі. Еўразвяз прызнаў, што ФСБ незаконна выкраў Паўла Грыба.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў