«Паўлінку» Янкі Купалы прызналі нематэрыяльнай каштоўнасцю


Спектакль «Паўлінка» прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

«Не паверыце! Толькі што прынята рашэнне аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці тэатральнаму феномену – Купалаўскай “Паўлінцы”», – напісаў Суша ў сваім Facebook’у.

Рашэнне Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры было адзінагалосным.

Пʼесу «Паўлінка» Янка Купала напісаў у 1912 годзе. На сцэне яна зʼявілася ў 1913-ым, а ў Купалаўскім тэатры яе паставілі ў 1944 годзе.

Беларусы, як тыя павукі, самі сябе нішчаць. Пра што насамрэч «Паўлінка» Купалы?

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары