Палітыка вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі. Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга.
Тэлефон актывіста недасяжны. Вольга Севярынец кажа, што спадзяецца, што яго вызваляць праз тры гадзіны, як рабілі раней. У палітыка 14 чэрвеня суд а 14:00 у судзе Савецкага раёну за пратаколы, якія на яго склалі падчас акцый пратэсту ля рэстарану «Поедем поедим».
Сёння ён таксама ехаў у Курапаты, бо у ноч на 13 чэрвеня невядомыя паламалі і павалілі крыжы, якія абаронцы Курапатаў выставілі каля праезду ў рэстаран «Поедем поедим» праз ахоўную зону. Актывісты падазраюць у хуліганстве працаўнікоў комплексу і збіраюцца аднаўляць крыжы.
ДР belsat.eu