Паўла Грыба пакінулі пад арыштам у Расеі да 4 траўня


20 сакавіка адбыўся чарговы апеляцыйны суд.

«20.03 расейскі суд пакінуў палітвязня Паўла Грыба пад вартай да 4.05. Насуперак законам не дапусцілі маці наведаць сына. Патрабуем вызваліць Грыба», – напісала прэс-сакратар МЗС Украіны ў Мар’яна Бэца ў Twitter.

Украінца ўтрымліваюць за кратамі ўжо 7 месяцаў. Следчыя ФСБ псіхалагічна ціснуць на маладзёна, ягоны стан здароўʼя пагоршыўся, напісаў у Facebook бацька Паўла Ігар Грыб.

Ён таксама паскардзіўся на поўную ізаляцыю хлопца ад свету. Паўлу забараняюць ліставанне і адмаўляюць у сустрэчах з роднымі і адвакатам.

«Знясіленне Паўла відаць адразу. Аперацыю Паўлу павінны былі зрабіць у верасні летась. Рэальны стан здароўя і колькі часу ён зможа пратрымацца ў такіх умовах не ведае ніхто», – напісаў Ігар Грыб у Facebook.

Бацька паспеў сфатаграфаваць Паўла, пакуль іх не выгналі з залы.

24 жніўня летась супрацоўнікі ФСБ выкралі Паўла Грыба на тэрыторыі Беларусі і патаемна перавезлі ў Расею. Улады Расеі абвінавачваюць Грыба ў «тэрарызме». Беларусь сваёй віны ў выкраданні ўкраінца расейскімі спецслужбамі не прызнае. Цяпер 19-гадовы ўкраінец знаходзіцца ў краснадарскім СІЗА. Павел Грыб пакутуе на цяжкія хранічныя захворванні і яго сваякі кажуць, што жыццё маладзёна пад пагрозай.

Еўразвяз прызнаў, што ФСБ незаконна выкраў Паўла Грыба.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары